Бульбашы — так завуць нас нашыя суседзі, так часцяком завем сябе мы самі. Але гэта далёка не першае імя, якім беларусаў ахрысцілі гісторыя і сельская гаспадарка.

Вы ніколі не чулі іншых назваў нашай нацыі? Значыць, вы нічога не ведаеце ні пра Беларусь, ні пра беларусаў.

Імя народа — люстра душаў людзей, якія яго складаюць. А хто нас ведае лепей за суседзяў і што ж насамрэч мы за народ такі — беларусы? Нашыя мянушкі, нашыя душа і кухня, вечны канфлікт паміж бульбай і бураком — тут, у рэпартажы Міхала Анемпадыстава.

«Першапачаткова слова „культура“ абазначала выключна сельскагаспадарчую культуру. Я хацеў расказаць пра тое, што атаясамлівае нас з гэтым першапачатковым сэнсам слова, што з’яўляецца гісторыяй у чыстым жывым выглядзе і тое, што дало нам саманазоў альбо мянушку беларусаў як нацыі.

Я хачу пагаварыць пра караняплод. Вось нас называюць бульбашамі. Мне гэта не вельмі падабаецца, але тут ужо нічога не зробіш. Як ні дзіўна, бульба — гэта апошні караняплод, які з’явіўся на нашых землях. Бульба з’явілася ў Беларусі ў XVIII ст. дзякуючы апошняму каралю Рэчы Паспалітай Станіславу Аўгусту Панятоўскаму. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі быў надзвычай дасведчаны і культурны чалавек свайго часу. І натуральна тое, што міма яго не праходзілі ніякія навінкі, у тым ліку сельскагаспадарчыя і кулінарныя. Ён сістэматычна на дзяржаўным узроўні займаўся тым, што папулярызаваў для нас сёння такі звычайны караняплод. А назва ягоная паходзіць ад слова „bulve“, што азначае „цыбуліна“ на лаціне»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?