Мясцовыя выбары 14 студзеня пройдуць практычна на безальтэрнатыўнай аснове: на 22 658 мандатаў прэтэндуюць 23 719 кандыдатаў. Калі ўлічыць, што вялікую долю альтэрнатыўных звычайна адсейваюць на этапе кампаніі, іх застанецца яшчэ менш.
Ня выключана, што прадстаўнікі Дэмакратычных сілаў здымуць свае кандыдатуры перад выбарамі, як гэта ўжо зрабілі камуністы.
Ва ўмовах, калі выбарчыя камісіі складзеныя з прадстаўнікоў ідэалягічнай вэртыкалі, падлік галасоў ня мае сэнсу, мяркуюць яны, і выбары варта скарыстоўваць толькі для агітацыі.
Толькі ў сталіцы ёсьць падабенства канкурэнцыі: у 55 акругаў зарэгістраваныя 168 кандыдатаў. Сярод іх вядомыя дысыдэнты Вінцук Вячорка (Зялёны Луг), Анатоль Лябедзька (Машэраўская акруга, Цэнтар) і яго сын Арцём, Алесь Лагвінец (Сухарава), Сяргей Альфер.
Ёсьць альтэрнатыўныя акругі на выбарах у аблсаветы і гарсаветы вялікіх гарадоў. Ужо цяпер можна сказаць, што зарэгістраваная толькі каля траціны вылучэнцаў ад нацыянальных і дэмакратычных партыяў.