7 траўня з мінскага ізалятара, што на вуліцы Валадарскага, чарговым этапам адправілі ў калонію актывіста Руху «За свабоду!» Мікіту Ліхавіда, асуджанага на 3,5 года зняволення за падзеі 19 снежня.

Маці палітвязня Алена Ліхавід паведаміла «Свабодзе»: «Мне сказалі ў ізалятары, што ноччу пайшоў этап. Але сёння гэтак холадна, дождж, як падумаю, як іх на каленкі ставяць каля цягніка, не магу супакоіцца».

У сакавіку Мікіта Ліхавід быў прызнаны суддзёй Наталляй Пыкінай з Партызанскага суда Мінска вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску. Праз месяц Мінгарсуд адхіліў скаргу на прысуд, якую падала адвакат Дар’я Ліпкіна. Самога Ліхавіда на разгляд скаргі не прывозілі. Адбываць пакаранне Мікіта Ліхавід будзе ў Наваполацкай калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?