Сэрца не вытрымала перажыванняў за дачку Насту Палажанку, працэс над якой пачаўся 5 мая ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска.

Уладзімір Палажанка радасны пасля вызвалення дачкі.

Уладзімір Палажанка радасны пасля вызвалення дачкі.

Гэта адзін са шматлікіх працэсаў над удзельнікамі Плошчы, што адбываюцца цяпер у розных судах Мінска. Разам з Палажанкай у адзін кацёл трапілі экс-кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Дзмітрыеў, Аляксандр Фядута і Сяргей Вазняк. Усіх іх абвінавачваюць па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Уладзімір Палажанка да абеда 5 мая прысутнічаў у зале суда. На перапынку Уладзімір Палажанка паехаў на працу (ён працуе ў прыватнай будаўнічай фірме). Там, на працы, бацька самлеў і яго забрала «хуткая дапамога». У бальніцы паставілі дыягназ: сардэчны прыступ.

Яму палепшала, але дактары пакуль не дазваляюць яму хадзіць.

Уладзімір Палажанка адзін гадуе дваіх дзяцей: Насцю і Сяргея. Хвароба забрала ў дзяцей маці, а ў бацькі — жонку.

Удзел дачкі ў Маладым Фронце змяніў долю самога Уладзіміра Палажанкі. Пад ціскам КДБ, пасля першага суда над дачкой у маі 2007 года, — тады Насту вінавацілі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі — яго вымусілі сысці з высокай чыноўніцкай пасады.

Нагадаем, што ад сэрца нядаўна памёрла мама палітвязня Змітра Дашкевіча.

Усяго ў Мінску цяпер адбываецца адначасова тры суды над сямнаццацю палітвязнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?