На матчы ўкраінскага чэмпіянату «Карпаты» (Львоў) — «Дынама» (Кіеў), на трыбунным сектары фанатаў «Карпат» з’явіўся вялікі бел-чырвона-белы сцяг з гербам «Пагоня» і надпісам «Конанаў Алег Георгіевіч — ганаровы грамадзянін Львова».

Беларус Алег Конанаў стаў трэнерам украінскага футбольнага клуба «Карпаты» у канцы мая 2008 года. У сезоне 2009/2010 заняў з клубам пятае еўракубкавае месца ў Прэм’ер-лізе Ўкраіны і затым вывеў «Карпаты» ў групавы этап Лігі Еўропы 2010/2011. У 2011 годзе заняў трэцяе месца ў апытаннях чытачоў UA-Футбол на званне найлепшага трэнера Украіны 2010 года і званне Адкрыццё 2010-га года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?