Сёлета цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2011» адбудзецца 13 траўня (пятніца) у 19.00 па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 19 М.

Першапачаткова цырымонію ўзнагароджання пераможцаў конкурсу і дэманстрацыю работ пераможцаў планавалася правесці ў Музеі гісторыі Мінска. Аднак кіраўніцтва ўстановы, азнаёміўшыся з працамі пераможцаў, было

«здзіўлена нізкім эстэтычным узроўнем здымкаў пераможцаў» і адмовіла ў памяшканні.
Таму мерапрыемства пройдзе ва ўнутраным двары фотастудыі «Знята».

У 2011 годзе на конкурс Belarus Press Photo было даслана каля 2000 здымкаў больш за 70 аўтараў. У прызёры патрапілі 23 фотажурналіста. Не абышлося без прыемных нечаканасцяў: у гэтым годзе ў лік пераможцаў патрапіла шлюбная пара з Маладзечна — і муж, і жонка сталі лаўрэатамі конкурсу.

У журы конкурсу беларускай прэс-фатаграфіі ўвайшлі вядомыя эксперты з суседніх краін і Беларусі —
Аляксандр Землянічанка, шэф маскоўскага бюро Associated Press, ляўрэат шэрагу міжнародных прэмій па фотажурналістыцы, у прыватнасці, Pulitzer Prize; Ёнас Стаселіс, прэзідэнт Клуба прэс-фатографаў Літвы, старшыня саюза фотамастакоў Літвы; Рустэм Адагамаў, расійскі блогер, больш вядомы пад сваім нікам ў ЖЖ як drugoi; Джэймс Хіл, англійская фатограф, які жыве апошнія гады ў Маскве, уладальнік прэміі World Press Photo 2005; Марыя Ман, дырэктар па міжнародных сувязях і бізнес развіццю у European Pressphoto Agency (EPA); Яўген Казюля, старшыня НФК «Мінск», член Савета творчага саюза «Фотамастацтва»; Ганна Зекрыя, выканаўчы дырэктар агенцтва Аgency. Photographer.ru; Кацпер Пемпель, фотакарэспандэнт агенцтва Reuters у Варшаве; Ліза Фактар, заснавальнік Agency. Photographer.ru, Фонду «Аб’ектыўная рэальнасць», сузаснавальнік Фонду фотажурналістыкі (Масква).

Конкурс беларускай прэс-фатаграфіі праводзіцца другі раз ініцыятывай «Прэс-фота Беларусі» і беларускім фота-парталам «Знята».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?