Карпарацыя Microsoft блізкая да заканчэння перамоваў аб набыцці Skype за суму $7–8 млрд, паведамляе Wall Street Journal.Афіцыйна пра пагадненне павінна быць абвешчана ўжо ў аўторак. Тым не менш крыніцы выдання сцвярджаюць, што перамовы яшчэ не скончаныя і пагадненне можа не адбыцца.
З улікам даўгавых абавязальніцтваў, узятых на сябе Skype, фактычна Microsoft выдаткуе на набыццё гэтай кампаніі $8,5 млрд.
Прадстаўнікі Skype і Microsoft на цяперашні момант недасяжныя для каментароў.
Набыць сэрвіс відэазванкоў Skype хацелі і Facebook, і Google.
Перамовы аб продажы кампаніі, кіруючай папулярнай сістэмай відэасувязі ў інтэрнэце, актывізаваліся пасля рашэння акцыянераў Skype ў чарговы раз адкласці першаснае размяшчэнне акцыяй на біржы.
Так, напрыклад, кіраўнік і суўладальнік Facebook Марк Цукербэрг прапаноўваў за сэрвіс ад $3 да 4 млрд.