Такі варыянт абмяркоўвалі на сакрэтнай сустрэчы ў Люксембургу міністры фінансаў краінаў зоны еўра. Жаданне грэкаў пакінуць зону еўра тлумачыцца крытычным станам эканомікі і фінансаў Грэцыі. Краіна ў свой час набрала зашмат пазык і цяпер не дае рады расплаціцца за іх.
У выпаду выхаду Грэцыі з зоны еўра гэта будзе першы такі выпадак у гісторыі адзінай еўрапейскай валюты.