Непаўналетнія жыхары вёскі Усоха-Буда Добрушскага раёна — вучань 5-га класа 2000 года нараджэння і вучаніца 7-га класа 1998 года нараджэння — абакралі адну з прылеглых дач.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, з заявай аб крадзяжы ў міліцыю звярнулася жыхарка Гомеля, гаспадыня дачы, размешчанай у вёсцы Андрэеўка Добрушскага раёна. Яна паведаміла, што невядомыя, разбіўшы аконнае шкло, праніклі ў дом, адкуль выкралі прадукты харчавання і посуд. Па гэтым факце Добрушскім РАУС распачата крымінальная справа на падставе артыкула 205 (крадзеж).

Частка ўкрадзенага канфіскаваная, вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?