Адзін з сюжэтаў праграмы Першага дзяржаўнага тэлеканала «В центре вніманія» ад 8 мая быў прысвечаны Дню дзяржаўнай сімволікі.
Журналіст Андрэй Крывашэеў, які запомніўся гледачам па тэледэбатах кандыдатаў у прэзідэнты, падаў экстравагантную трактоўку колераў дзяржаўнага сцяга. Які ён чамусьці называў «трыкалорам».
Паводле Крывашэева, зялёны колер на сцягу сімвалізуе… пакуты Хрыста. Распяцце Збаўцы, паводле журналіста, сімвалізуе і чырвоная зорка на дзяржаўным гербе.
От, не зналі таго камуністы!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?