Мінгарвыканкам падтрымаў прапанову аб аднаўленні ў цэнтры сталіцы касцёла дамініканцаў
Прыгожы касцёл да 1950 года стаяў на рагу вуліц Інтэрнацыянальная і Энгельса каля сённяшняга Палаца Рэспублікі.
Мінгарвыканкам падтрымаў прапанову старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча аднавіць на Кастрычніцкай плошчы сталіцы касцёл Святога Тамаша Аквінскага — помнік барокаXVII–XVIII стагоддзяў.
Паводле словаў Астаповіча, у сваім лісце камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама паведаміў, што прапанова грамадскага аб’яднання накіравана дырэкцыі КУП «Мінская спадчына» для разгляду пры праектаванні шматузроўневай аўтастаянкі ў раёне Кастрычніцкай плошчы.
Як адзначыў Астаповіч, у лісце да кіраўніцтва «Мінскай спадчыны» ён просіць пісьмова праінфармаваць таварыства аб выніках разгляду эскізнай прапановы.
Падмуркі касцёла — аднаго з самых прыгожых і значных помнікаў айчыннай архітэктуры, зруйнаванага ў 1950 годзе, былі зафіксаваны ў 1986 годзе на рагу вуліц Інтэрнацыянальная і Энгельса каля Палаца Рэспублікі. Фасад касцёла уяўляў сабой багата дэкараваную трохнефавую падоўжанавосевую базіліку. Інтэр’ер вызначаўся пышнасцю і багаццем, быў распісаны фрэскамі, уключаў 14 алтароў. На хорах стаяў самы вялікі і прыгожы ў горадзе арган — на 24 галасы.
Нягледзячы на складанасць сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі, аднаўленне страчанага помніка дойлідства, на думку грамадскасці, магчымае і з тэхнічнага боку не ўяўляе складанасці.
Зараз вядзецца распрацоўка
Аднаўленне зруйнаванага помніка адпавядае айчыннаму і міжнароднаму заканадаўству, у тым ліку пункту 3.1 артыкула 36 закона «Аб ахове
Пра касцёл і манастырскі комплекс падрабязней піша блогер darriuss. Рэндары і тэкст ліста Астаповіча тут.
Каментары