У межах кампаніі «Беларусь без гамафобіі», якая сёлета праходзіць у Беларусі з 9 па 17 мая, прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў правялі акцыю «Дзень маўчання».
6 актывістаў ЛГБТ прайшлі ад станцыі метро «Няміга» ўздоўж узбярэжжа Свіслачы праз Траецкае прадмесце да помніка ахвярам Мінскага гета. Там яны ўсклалі кветкі ў знак памяці пра замучаных падчас вайны прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў. У часе імправізаванага шэсця ЛГБТ–актывісты раздавалі мінакам інфармацыйныя матэрыялы супраць гамафобіі.
Акцыя скончылася без эксцэсаў. За ўскладаннем кветак назіраў невядомы чалавек у цывільным, які здымаў мерапрыемства на відэа.