14:55

Ірына Халіп кажа, што ўсведамляла, што ўдзельнічае ў несанкцыянаванай акцыі. «Але свае 15 сутак я ўжо адседзела». — кажа яна. Яна кажа, што пратакол, паводле якога яе затрымалі, так і не быў скарыстаны.

Калі Севярынца запыталі, ці мае ён пытанні да Ірыны Халіп, ён сказаў: «Ірына Уладзіміраўна, Вы мужная жанчына, я Вамі захапляюся».

Допыты абвінавачаных скончаныя. Сведкаў сёння ў суд не выклікалі, таму абвешчаны перапынак да раніцы чацвярга. Суд працягнецца, а 10-й.

14:42

Ірына Халіп спрабуе змагацца з эмоцыямі. Голас у яе дрыжыць, даваць паказанні ёй нялёгка.

«Я трымала свайго мужа за руку, каб не прапусціць што-небудзь цікавае. Калі б пайшлі ходнікамі, то адбылася б цісканіна».

Саннікаў казаў, што трэба будзе стаяць. «Мы абавязаны будзем дачакацца вынікі выбараў», — казаў Саннікаў Ірыне.

Халіп кажа, што працягвала рэпартаж на «Эхо Москвы» да затрымання. Затрыманне яна лічыць незаконным, бо ніхто не прадставіўся. І Саннікава, і Халіп збівалі.

«Я лічу абвінавачванне абсурдным. Тутк прысутнічаюць не юрыдычныя тэрмін, а з філасофіі. Напрыклад, надуманыя абвінавачванні. Чаму надуманыя?»

«Чалавечае жыццё вельмі кароткае. Мне б Томаса Мана прачытаць усяго, а не папярэджанні пракуратуры».

14:25

«Журналістыка — гэта мой выбар, які робіць мяне шчаслівай», — кажа Ірына Халіп. Кажа, што ўсе беларускія газеты, у якія яна пісала, былі зачыненыя, таму даводзіцца працаваць у расійскіх.

«У мяне не стаяла выбару ўдзельнічаць, ці не ўдзельнічаць у выбарчых працэсах, бо я ва ўсім падтрымліваю свайго мужа Андрэя Саннікава». Ірына кажа, што двойчы выступала перад выбарцамі. «Я гаварыла, што нам давядзецца стаяць і чакаць вынікаў галасавання. Я гаварыла, што выбары будуць сфальсіфікаванымі».

У прыклад фальсіфікацый яны прыводзіць словы Лукашэнкі, што выбары былі сфальсіфікаваныя. «Гэта не я першай сказала, што выбары фальсіфікуюцца, я толькі паўтарыла. Калі б мой муж не быў кандыдат у прэзідэнты, то я б усё адно прыйшла на Плошчу, бо заўсёды асвятляла вулічныя акцыі».

«Я выконвала журналісцкае заданне — зрабіць рэпартаж. Нягледзячы на тое, што я ў турме мне пашанцавала, бо я была ў самай гушчы падзей. Гэта ўдача для журналіста», — кажа Халіп.

Ірына не вытрымлівае і пачынае плакаць.

14:15

Працэс аднавіўся. Севярынец гатовы ў некалькіх словах даць тлумачэнні, але на «пытанні суддзі і пракурора адказваць не збіраецца».

«Севярынец, вы вырашылі з намі пагуляцца?» — пытаецца суддзя. «Адказваць на пытанні я не буду, бо гэта можа быць выкарыстана не толькі супраць мяне. Хрыстос таксама не адказваў на пытанні. Я не разлічваю на справядлівасць і законнасць суда. На відэа бачна, што я рабіў».

Севярынец паказанні не дае. Пачынаецца допыт Ірыны Халіп.

12:54

Абвешчаны перапынак да 14:00. Марцалева дапыталі цалкам.

12:30—12:40

«Ты яшчэ ўсяго не знаеш, на Плошчы можа быць спякотна», — цытуе Марцалеў сваю скайп-размову.

Кажа, што ў яго маглі быць вынікі папярэдняга галасавання, якое прадставіць тэлекампанія «Белсат», якая праводзіла экзіт-полы. «Мне пазваніў супрацоўнік «Белсата», які сказаў, што будуць дасланыя вынікі выбараў. Я не выключаю, што гэта мог быць і не прадстаўнік «Белсата».

«19 снежня з Статкевічам сустрэліся, а 12-й. У маёй кватэры ён быў з 13 да 18 гадзіны. Потым мы накіраваліся на сустрэчу з Някляевым, але ў прызначаным месцы яго не было. Накіраваліся на офіс „Гавары праўду“. Пры выхадзе з офіса дарогу перагарадзілі супрацоўнікі ДАІ. Быў дыялог, але потым да яго далучылася „трэцяя сіла“. На кандыдатаў напалі людзі ў чорным. Я быў кантужаны шумавой гранатай. Я быў на зямлі. Пабачыў, што Някляеў быў у крыві, без прытомнасці. На плошчу Кастрычніцкую я пайшоў адзін. Там я пабачыў кульгаючага Статкевіча. Я перадаў яму фамільны герб. Гэта было маё апошняе камунікаванне з Статкевічам».

«Я свядома выйшаў на праезную частку. У калоне прайшоў да плошчы Незалежнасці. Патрабаванні міліцыі сысці з праезнай часткі я чуў. Апроч скандавання „Жыве Беларусь“ я больш нічога не рабіў. Блізка да месца выступу я не падыходзіў. Я адчуваў маральную адказнасць за тых людзей, якіх заклікаў на акцыю».

Пасля таго, як Марцалеў сышоў з Плошчу ён яшчэ аднойчы размаўляў па тэлефоне з Мікалем Статкевічам

Прызнае віну, што заклікаў людзей на Плошчу, а таксама ішоў па праезнай частцы, чым замінаў працы транспарта.

«Мой удзел у акцыі адпавядаў маім поглядам, майму удзелу ў выбарчай кампаніі», — кажа Марцалеў.

12:11

«Я ўдзельнічаў у распрацоўцы буклета Мікалая Статкевіча, выпушчанага на грошы ЦВК». Марцалеў прызнае, што пісаў праграму Статкевіча пад назвай «Радзіма. Гонар. Народ».

«Вам было вядома пра заклікі сабрацца 19 снежня на Плошчы?» — пытаецца пракурор. «Хутчэй за ўсё, з тэлезварота Статкевіча. У тых тэкстах, хто рыхтаваў я, закліку на Плошчу не было. У канцы радыёперадачы я запрасіў слухачоў на Кастрычніцкую для ўдзелу ў мерапрыемстве з нагоды прэзідэнцкіх выбараў», — кажа Марцалеў.

«Масавых беспарадкаў я прадбачыць не мог, — кажа абвінавачаны. — Мне не было вядома, ці падаваў нехта заяўку на акцыю. Спадзяваўся, што нехта ўзгадніць гэта з уладай.

11:57

Абвінавачванне пацвярджаецца ў тым ліку паказаннямі Марцалева, а таксама матэрыяламі вобшукаў, тэлефоннымі размовамі.

Пачынаецца допыт Сяргея Марцалева, яму тлумачаць, што ўсё сказанае можа быць выкарыстана супраць яго.

Марцалеў расказвае, што ўдзельнічаў у кампаніі, як давераная асоба Міколы Статкевіча. Да гэтага Марцалеў вучыўся ва ўніверсітэце Познаня. З сакавіка 2010 года ён быў у Беларусі, нідзе не працаваў.

«За кошт чаго вы жылі?» — пытаецца пракурор. «За кошт ганарараў, некаторых падпрацовак, дапамагалі сваякі».

Марцалеў дае падрабязныя паказанні. Расказвае, што 14 мая меў размову з Міколам Статкевічам. Абмяняліся тэлефонамі, пагаварылі пра магчымае супрацоўніцтва.

Перад рэгістрацыяй кандыдатаў Статкевіч зноў патэлефанаваў Марцалеву. Яны сустрэліся ў «Эль-Памідора». На сустрэчы прысутнічала пяць-шэсць чалавек.

«Абмяркоўвалася тэкставае напаўненне буклета Статкевіча», — кажа Марцалеў. Называе прозвішча Сяргея Скрабца, што ён быў сярод тых людзей, з якімі ён сустракаўся. Марцалеву прапанавалі ўзначаліць штаб.

11:46

У выступе пракурора чуваць такія выразы: «злачынныя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак, незаконныя масавыя беспарадкі, загадзя незаконныя патрабаванні, непадпарадкаванне законным дзеянням улады»

Халіп цягам «выказваючы надуманыя абвінавачванні аб недамакратынасці выбараў» неаднаразова заклікала на Кастрычніцкую плошчу

Ставіцца ў віну і ўдзел у Плошчы.

Севярынец і Халіп асабістым прыкладам вялі за сабой людзей. Халіп і Севярынец адмаўляліся сысці з праезнай часткі праспекта.

Сяргей Марцалеў прызнае абвінавачванне поўнасцю. Севярынец не прызнае. Халіп таксама.

11:38

Суддзя Брысіна адхіліла хадайніцтва абароны Халіп.

Цяпер пракурор агучвае абвінавачванне ўдзельнікам працэсу. Першым чытае пра Марцалева. Ставяць у віну ягоны выступ на радыё, дзе давераная асоба Статкевіча, заклікала выйсці на Кастрычніцкую плошчу. Марцалеў рыхтаваў тэксты кандыдату ў прэзідэнты (мабыць, Статкевічу), дзе пісаў аб недэмакратычнасці выбараў.

Была нібыта папярэдняя змова Марцалева ўдзельнічаць у акцыі пратэсту. Матэрыяльныя прэтэнзіі да Марцалева тыя ж, што былі і да Змітра Бандарэнкі. Тая самая шкода 154 тысячы рублёў.

Севярынец у перыяд выбарчай кампаніі быў даверанай асобай Віталя Рымашэўскага. Павел у Мінску і іншых гарадах цягам выступу перад выбарцамі неаднаразова заклікаў выбарцаў выйсці на Плошчу.

10:511

Бахціна кажа, што Халіп не можа нават пісаць лісты свайму мужу Андрэю Саннікаву. Змяніць меру стрыманню варта хаця б той прычыны, што Халіп з’яўляецца адзінай карміцелькай у сям’і. Бачна, што адвакатка Бахціна добра падрыхтавалася да працэсу. Яе прамова была доўгай і натхняльнай.

Марцалеў сядзеў на лаве, а вось Севярынец чамусьці стаіць. Севярынец вылучае пазітыўную энергетыку, усміхаецца. Халіп таксама вельмі ўпэўненая ў сваіх дзеяннях і словах.

Пракурор Жукоўскі лічыць, што хадайніцтвы адвакатаў трэба адхіліць. Тым не менш, суддзя Брысіна задаволіла дадатковы выклік сведкаў. Далучылі ўзнагароды Халіп.

А вось датычна змянення меры стрымання Ірыне суддзя зноў выйшла ў дарадчы пакой.

10:40

Суддзя Брысіна адхіліла хадайніцтва Севярынца аб адводзе суддзі. Бо недавер усяму правасуддзю недастатковая прычына, каб адмовіць Брысінай разглядаць працэс.

Адвакат Мушынскі заяўляе хадайніцтва аб допыце сведкаў з боку абароны. Абсалютная большасць — гэта сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Усяго больш за дзесяць чалавек.

Адвакатка Бахціна просіць агледзіць журналісцкія ўзнагароды Халіп у Беларусі і за мяжой. Сярод іх прэмія «Вольнае слова» за публікацыю «Евангелле ад Лукавага». Таксама адвакатка просіць змяніць Ірыне Халіп меру стрымання з хатняга арышту пад падпіску аб нявыездзе.

10:21

Севярынец заявіў адвод суддзі, яна выйшла раіцца.

У Заводскім раённым судзе Мінска пачынаецца судовы працэс над сустаршынём Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлам Севярынцам, жонкай Андрэя Саннікава Ірынай Халіп, а таксама сацыял-дэмакратам Сяргеем Марцалевым.

Іх абвінавачваюць у грубым парушэнні грамадскага парадку (арт. 342 КК, да трох гадоў зняволення).

У Сяргея Марцалева — адвакат Чычыкава, у Паўла Севярынца — Мушынскі, у Ірыны Халіп — Бахціна. Суддзя Жанна Брысіна.

У залу трапіла не больш за 45 чалавек. Шмат хто не змог трапіць у памяшканне. Прысутнічаюць бацькі Севярынца, Халіп.

Ірына Халіп, у адрозненні ад Севярынца і Марцалева, сядзіць не ў клетцы, а на першай лаве. Разам з ахоўнікамі.

Севярынец адказвае на пытанні па-беларуску. Халіп адказвае ясна і коратка.

 Павел Севярынец і Сяргей Марцалеў

Павел Севярынец і Сяргей Марцалеў

 Павел Севярынец.

Павел Севярынец.

 Ірына Халіп

Ірына Халіп

 Ірына Халіп

Ірына Халіп

 У залу суда не прабіцца.

У залу суда не прабіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?