Такі вынік папярэдняга разгляду справы, які адбыўся ў Вярхоўным гаспадарчым судзе 11 мая.Суддзя Віктар Курыла задаволіў хадайніцтва адказчыка пра перанос разгляду.
Папярэдні разгляд справы аб трэцім папярэджанні, вынесеным Міністэрствам інфармацыі газеце, мае адбыцца 18 мая. Газета яго абспрэчвае ў законным парадку.
Такім чынам, працэс закрыцця газеты, ініцыяваны Міністэрствам інфармацыі, зацягваецца. Аднак пакуль няма прыкмет, што лукашэнкаўцы памянялі рашэнне. Як вядома, Міністэрства інфармацыі падало ў суд пазоў з просьбай зачыніць «Нашу Ніву» і «Народную Волю» — два брэндавыя незалежныя выданні.
0
0
0
0
0
0