Некаторыя беларускія банкі павысілі курс продажу валюты да 4 тысяч рублёў за долар.

Паводле інфармацыі інтэрнэт-рэсурса benefit.by, па такім курсе на 11.30 гандлююць галоўныя офісы банкаў: «Абсалютбанк», «Альфа банк», «Белрасбанк», «БПС-банк», «Банк Масква-Мінск», «Белгазпрамбанк», «Беларускі банк малога бізнесу», «МТБанк», «Парытэтбанк», «РРБ-банк», «ТК банк», «Трастбанк», «Франсабанк».

Разам з тым продаж долараў па курсе 3.122 устаноўлены ў наступных банках: «Банк ВТБ» (Беларусь), «Белаграпрамбанк», «Белзнешэканамбанк», «Крэдэксбанк», «Міжнародны рэзервовы банк», «Прыёрбанк», «Сомбелбанк», «Хоум крэдыт банк», «Цэптэр банк».

Курсы куплі долараў вагаюцца ад 3.100 у «Сомбелбанку» да 3.999 у «Банку Масква-Мінск».

Максімальны курс продажу еўра (5.800) устаноўлены ў «Альфабанку», мінімальны (4.480) у банку «ВТБ» (Беларусь), «Сомбелбанку», «Хоум крэдыт банку». Курсы куплі еўра вагаюцца ад 4.450 рублёў у «Хоум крэдыт банку» да 5.770 у «БПС-банку» і «Франсабанку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?