Спорт1313

Мінск можа застацца без Чэмпіянату свету — 2014. Заклік падпісалі вядомыя палітыкі і хакеіст

Прэзідэнт Еўрапарламента звярнуўся да старшыні Міжнароднай фэдэрацыі хакея.

Прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк, разам зь іншымі вядучымі дэпутатамі Эўрапарлямэнту, зьвярнуўся да старшыні Міжнароднай фэдэрацыі хакею з заклікам прыпыніць правядзеньне Чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску 2014 году пакуль у Беларусі ня будуць вызваленыя ўсе палітычныя зьняволеныя.

У сваім лісьце Ежы Бузэк піша:

«Паводзіны беларускіх уладаў выразна дыскваліфікуюць, пазбаўляючы прывілеяў праводзіць асноўных спартовыя мерапрыемствы, такія як Чэмпіянат сьвету 2014 году па хакеі.

Мы настойліва заклікаем Міжнародную фэдэрацыю хакею прыняць адпаведныя меры для забесьпячэньня таго, каб Лукашэнка не атрымаў міжнароднага прэстыжу або легітымнасьці, якія дае арганізацыя чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году, пакуль ён ня вызваліць усіх палітычных зьняволеных. На працягу амаль двух дзесяцігодзьдзяў Беларусьсю кіруе жорсткі і недэмакратычны рэжым Лукашэнкі. Эўразьвяз і ЗША рэзка асудзілі ягоныя дзеяньні. Ягоны рэжым арыштаваў сотні мірных дэманстрантаў, у тым ліку кандыдатаў у прэзыдэнты, лідэраў апазыцыі, журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, а таксама простых беларусаў.

Чэмпіянат па хакеі 2014 году ня можа быць праведзены ў Беларусі ў гэтых жудасных умовах».

У красавіку з падобным жа заклікам да Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай зьвярнуўся амэрыканскі сэнатар-дэмакрат Дык Дэрбін. У лісьце, які ён накіраваў кіраўніцтву Фэдэрацыі, Дэрбін назваў рэжым Лукашэнкі «таталітарным кашмарам» і падкрэсьліў, што чэмпіянат ня можа праводзіцца ў краіне, дзе за кратамі знаходзяцца людзі, якія паспрабавалі скарыстацца з асноўных дэмакратычных свабодаў.

Ліст Дэрбіна таксама падпісаў Пэтэр Шцястны, славацкі хакеіст, увекавечаны ў Залі Славы Нацыянальнай Хакейнай Лігі, які цяпер зьяўляецца дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць