Эканоміка4646

Гэта яшчэ не канец. Расія адмаўляе Мінску ў міждзяржаўным крэдыце

Кудрын: няхай выходзяць у Міжнародны валютны фонд і прыватызуюць прадпрыемствы.

Кудрын: няхай выходзяць у Міжнародны валютны фонд і прыватызуюць прадпрыемствы.

Аб адмове Расіі надаць міждзяржаўны крэдыт паведаміў журналістам віцэ-прэм’ер, міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын, перадае РІА Новості. «Мы разглядаем толькі крэдыт ЕўрАзЭС», — паведаміў ён, каментуючы ход перамоваў Расіі і Беларусі па просьбе апошняй выдаць крэдыт на 3 мільярды даляраў.

Беларусь звярнулася да Расеі з просьбай прадставіць ёй крэдыт з фонду ЕўрАзЭС на 2 млрд даляраў. Акрамя таго, размова ішла аб тым, каб Расея дала міждзяржаўны крэдыт Беларусі яшчэ на 1 млрд даляраў. Кудрын паведаміў, што пытанне аб прадастаўленні Расеяй крэдыту Беларусі не разглядаецца, гаворка ідзе толькі аб крэдыце з фонду ЕўрАзЭС, прычым ён будзе меншым па памеры.

«Наша частка не разглядаецца», — сказаў А. Кудрын.

Кіраўнік Мінфіна РФ паведаміў, што да канца гэтага тыдня кіраванае ім міністэрства паспрабуе з беларускімі партнёрамі выпрацаваць асноўныя падыходы да ўмоў прадастаўлення крэдыту ЕўрАзЭС. Пры гэтым ён не выключыў, што пэўныя рашэнні могуць быць агучаны ў ходзе паездкі прэм’ер-міністра РФ Уладзіміра Пуціна ў Менск на наступным тыдні.

«Ідзе канструктыўная праца, і мы бачым сур’ёзнае разуменне з боку Беларусі да тых пытаннях, якія ёсць», — пракаментаваў А. Кудрын ход перамоў.

Паводле яго слоў, удзельнікі перамоў разглядаюць пытанне аб тым, каб выдаць Беларусі з фонду ЕўрАзЭС 1 млрд даляраў у 2011 годзе, а пасля ў 2012 і 2013 гадах Беларусі можа быць прадастаўлена дапамога з фонду на тую ж суму штогод, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

Аднак Кудрын прызнаў, што гэтых сродкаў для Беларусі можа быць недастаткова. «Мы лічым, што гэтых сродкаў можа быць недастаткова, таму неабходна будзе выходзіць і ў Міжнародны валютны фонд у выпадку станоўчага разгляду», — адзначыў ён.

«Мы лічым, што гэта мэтазгодна», — сказаў А. Кудрын. «У МВФ могуць быць дадатковыя нейкія ўмовы, але па буйных пазіцыях прапановы ў цэлым будуць падобнымі», — мяркуе ён.

Акрамя крэдытнай падтрымкі, лічыць кіраўнік расійскага Мінфіна, Беларусь павінна прыватызаваць шэраг аб’ектаў, якія могуць зацікавіць замежных інвестараў, і гэта дазволіла б атрымаць каля 2 мільярдаў даляраў ад прыватызацыі. Кудрын нагадаў, што два гады таму Беларусь паставіла задачу стаць самай інвестыцыйна прывабнай краінай, для чаго прапаноўвала прыватызаваць некаторыя дзяржаўныя прадпрыемствы. «Мы гэта толькі вітаем», — сказаў ён.

Каментары46

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць