Чыгуначныя зносіны Мінск — Рыга аднаўляюцца 29 мая на парытэтнай аснове з Латвійскай чыгункай, паведамілі ў
У летні перыяд цягнік Мінск — Рыга будзе курсаваць штодня.
З Мінска ён будзе адпраўляцца ў 20.07, прыбываць у Рыгу — у 8.00. Час яго адпраўлення з Рыгі — 19.00, прыбыцця ў сталіцу Беларусі — 7.31.
Зімой перыядычнасць курсавання скароціцца да двух разоў на тыдзень — цягнік будзе адпраўляцца з Мінска і Рыгі па пятніцах і нядзелях.