11 мая на Майдане Незалежнасці у Кіеве ля манумента Незалежнасці актывісткі жаночага руху FEMEN правялі чарговую «крытычную акцыю».

Гэтым разам абъектам крытыкі стаў Аляксандр Лукашэнка. Актывісткі жаночага руху пратэставалі супраць палітычных рэпрэсій у Беларусі і, у прыватнасці, таго, што сярод рэпрэсаваных ёсць жанчыны: журналістка і жонка кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Халіп, рэдактар ​​сайта charter97.org Наталля Радзіна і моладзевая актывістка Наста Палажанка.

Дзяўчаты з FEMEN зрабілі «жывыя рагаткі» з уласных ног і «стралялі з іх яйкамі і памідорамі ў вялікую выяву Лукашэнкі.

Рэдкі выпадак для акцыі FEMEN: дзяўчаты не агаляліся, як робяць звычайна. Зроблена гэта было спецыяльна. Як паведаміла Ганна Гуцол, лідэр жаночага руху, гэта было зроблена, каб данесці сваю пазіцыю адносна «апошняга дыктатара Еўропы» у поўным аб’ёме. «Калі б мы па традыцыі паказалі цыцкі, міліцыя б нас затрымала. Але нам было важна давесці акцыю да лагічнага канца», — заявіла яна.

Міліцыя, дарэчы, выяўляла стрыманасць і талерантнасць да ўдзельніц акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?