«Ці можна падабраць дарэчныя словы, каб апісаць трагедыю, якая адбылася 11 красавіка ў мінскім метро, і яе наступствы? Наўрад ці. Таму мы малюем, пішам, спяваем — так мы хочам сказаць пра тое, што мы смуткуем разам з сем’ямі загінуўлых і пацярпелых.

У такія цяжкія моманты нам асабліва неабходна трымацца разам. Таму мы запрашаем вас 15 мая далучыцца да нас, наведаўшы канцэрт, у якім возьмуць удзел вядомыя дзеячы культуры, а таксама людзі, якія таксама захацелі аказаць падтрымку.

Сярод іх этна-трыа«Тройца», гурт «Akana», джаз-бэнд «Аўтсайдары», кампазітар Святлана Шэіна, Аляксандр Памідораў, беларускія паэты і многія іншыя.

Падчас канцэрту будзе арганізаваны дабрачынны продаж дыскаў, кніг, карцінаў і іншых твораў мастацтва.

Мы ўсе хочам аднаго: каб пацярпелыя змаглі вярнуцца да нармальнага жыцця. Для гэтага спатрэбіцца не толькі час, але і грошы.

Усе атрыманыя сродкі будуць накіраваныя пацярпелым і іх сем’ям. Мы вельмі спадзяемся, што зможам падтрымаць тым самым хоць бы некалькі чалавек, якім патрабуецца дарагая рэабілітацыя". (Арганізатар канцэрту Павал Аракелян.)

Канцэрт адбудзецца 15 траўня ў Лофт-кафэ (вул. П. Броўкі, 22).

Колькасць месцаў абмежавана, таму просім вас замаўляць загадзя па тэлефоне (+37529) 380-00-10, кошт білета 30 тыс.

Пачатак, а 19.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?