У праскім музычным клюбе «Млэйн» сабралося небагата людзей. І ўсе яны пераважна размаўлялі па-беларуску Было дзіўна, што ў звычайным моладзевым праскім клюбе на ўскраіне гораду гучыць ня чэская мова. Чаму? Ды таму, што ў Прагу вось ужо ў другі раз прыехаў папулярны беларускі гурт з брутальнай назвай «Нэйра Дзюбель».

Гурт запрасілі беларуская арганізацыя «Суполка Скарыны», якая паўстала ў Чэхіі, і іх чэскія калегі з арганізацыі «За свабоду Беларусі». Канцэрт прайшоў у атмасфэры, дзе праскія беларусы маглі пачувацца як дома. У залі луналі бел-чырвона-белыя сьцягі.

«Нэйра Дзюбель» адносіцца да ліку тых калектываў, выступленьне якіх не вітаецца сёньняшнімі беларускімі ўладамі. Аднак самі музыкі ня ставяць перад сабой палітычных мэтаў і ўважаюць, што іх панк-рок – гэта своеасаблівае мастацтва, а сапраўдныя мастакі мусяць быць па-за палітыкай.

Паводле словаў Глеба зь Менску, які ўжо год як жыве ў Празе, гэткія імпрэзы ледзь ці не адіная магчымасьць сустрэцца зь беларускай супольнасьцю, пабыць разам, а для беларускіх гуртоў – магчымасьць выступіць, якой на радзіме яны почасту пазбаўленыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?