Цэны на бензін могуць змяніцца, калі «супадуць пэўныя прычыны і ўмовы».

Пра гэта заявіла прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка на просьбу пракаментаваць інфармацыю пра магчымае ў найбліжэйшыя дні павышэнне цэн на паліва.

Пры гэтым яна адзначыла, што «павышэнне ці зніжэнне цэн — гэта не планаваная акцыя». Паводле слоў Касцючэнкі, чуткі пра павышэнне цэн распаўсюджваліся і раней, у красавіку, аднак, гэтага не адбылося.

«Белнафтахім» раней тлумачыў, ад чаго залежаць цэны на бензін. У прыватнасці сярод прычын падаражання названыя: падаражанне сыравіны, дысбаланс цэн з суседнімі краінамі, падатковая нагрузка ў выглядзе акцызаў, павелічэнне тарыфаў на электраэнергію і газ, транспартныя расходы. «Улічваючы ўсе вышэйпералічаныя акалічнасці, канцэрн „Белнафтахім“ змушаны прымаць меры для выраўноўвання дысбалансу цэн і павышэння эфектыўнасці дзейнасці НПЗ пры рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку. У адпаведнасці з сітуацыяй прымаецца рашэнне аб змене цэн на нафтапрадукты», — падкрэсліваюць у канцэрне.

На шэрагу АЗС БелаПАН паведамілі,

што цэны застаюцца на ранейшым узроўні і пакуль ніякіх дакументаў аб павышэнні яны не атрымлівалі.

У 2011 годзе рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва павялічваліся тройчы ў сакавіку (3 сакавіка — на 4,5–10%, 14 сакавіка на аўтабензін «Нармаль-80» — на 18,9%, 31 сакавіка — на 10%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?