Ва УУС Цэнтральнага раёна Менска ўзбуджаная крымінальная справа за махлярства (арт. 209 КК) у дачыненні да жыхаркі сталіцы, якая выкрала грошы ў двух хлопцаў, перададзеных ёй за абяцаныя сэкс-паслугі.

Двое сяброў пасля застолля вырашылі пацешыцца ў кампаніі прадстаўніц прыгожага полу. З такой прапановай яны звярнуліся да сустрэтай на вуліцы дзяўчыны. Тая не адмовіла і адразу ацаніла свае «паслугі» ў 200 тысяч рублёў і нават пагадзілася прадаставіць для сустрэчы ўласную кватэру.

Маладыя людзі пагадзіліся і пасля разліку накіраваліся ў госці да дзяўчыны. Пад’ехаўшы да пад’езда, яна папрасіла іх пачакаць, а сама адлучылася нібыта праверыць кватэру. Хлопцы прачакалі яе каля гадзіны і, не дачакаўшыся, звярнуліся ў міліцыю.

Асоба дзяўчыны высветленая. У міліцыі ёсць падставы меркаваць, што ў яе «кар’еры» падобных эпізодаў нямала. Таму ўсе, хто пацярпеў ад дзеянняў зламысніцы, могуць звярнуцца ў Цэнтральны РУУС Мінска. Фота дзяўчыны размешчанае на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?