Галоўурач Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Упраўлення справамі прэзідэнта, у мінулым асабісты доктар Аляксандра Лукашэнкі Ірына Абельская прадставіла сваю навуковую працу ў Савет па абароне дысертацый Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

У прызначаную гадзіну акрамя членаў Савета, вядомых у краіне медыкаў, у залі паседжанняў вучонага савета БелМАПА прысутнічалі і староннія. Некаторыя прыходзілі з вялікімі кошыкамі кветак. Ірына Абельская ў ярка-чырвоным строгім гарнітуры выглядала свежа, але адчувалася, што хвалюецца. Над дысертацыяй яна працавала пяць гадоў, а потым яшчэ больш за год рыхтавалася да яе абароны: у сакавіку 2010 года ў БелМАПА прайшла перадабарона доктарскай дысертацыі Ірыны Абельскай і толькі 12 мая адбылася абарона навуковага працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?