Беларусь пакуль адкладае рашэнне аб продажы дзярждолі ў сотавым аператары «МТС».

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей, перадае ІТАР-ТАСС.

«Пытанне не гарыць. Кампанія працуе і развіваецца паспяхова. Нейкі крытычнай сітуацыі, якая патрабавала б паскарэння гэтых працэсаў, не існуе, і вядзецца праца з тым, каб дзяржава атрымала максімальную карысць ад гэтага продажу», — адзначыў міністр.

Па яго словах, зараз працягваюцца перамовы і кансультацыі па пытанні магчымага продажу беларускай долі не толькі з расійскім бокам, але і з іншымі патэнцыйнымі пакупнікамі.

Панцялей не выключыў магчымасці правядзення адной з міжнародных структур экспертнай ацэнкі кошту актываў МТС. «Цалкам верагодна, гэта будзе, аднак тэрміны пакуль не ўсталяваныя», — сказаў ён.

Раней Лукашэнка заяўляў, што Мінск гатовы прадаць свой пакет акцый за 1 млрд даляраў. Пасля віцэ-прэм’ер урада Анатоль Калінін заяўляў аб планах выставіць дзяржаўную долю СП «МТС» на міжнародныя таргі.

Заснавальнікамі беларуска-расійскага СТАА «МТС» з’яўляюцца беларускае РУП «Белтэлекам» (51% статутнага фонду) і расійскае ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (49%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?