Як паведамляе інфармагенцтва BNS, афіцыйныя асобы Літвы падверглі крытыцы апублікаваную Літоўскай федэрацыяй баскетбола ідэю правесці сумесна з Беларуссю ў 2015 годзе Чэмпіянат Еўропы па баскетболе сярод жанчын.
«Калі ўдзел дзяржавы пажадана, то перш за ўсё варта ўзгадніць пазіцыі, а толькі пасля гэтага рабіць заявы. Пакуль такіх працэдур не было», - прыводзіць словы дырэктара Дэпартамента фізічнай культуры і спорту Клеменсаса Рымшаліса BNS.
Паведамленне Літоўскай федэрацыі баскетбола выклікала незадавальненне і ў МЗС,
сказаў BNS адзін дыпламат, звярнуўшы ўвагу на тое, што старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк заклікаў Сусветную федэрацыю хакея адклікаць рашэнне аб правядзенні ў 2014 годзе ў Мінску чэмпіянату свету.
Аб пададзенай сумесна федэрацыямі баскетбола Літвы і Беларусі заяўцы на правядзенне ЧЭ па жаночым баскетболе паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар Літоўскай федэрацыі баскетбола Міндоўг Бальчунас.
«Наша агульная мэта з Беларуссю - атрымаць права правядзення ў 2015 годзе ЧЕ па баскетболе сярод жанчын", - сказаў Бальчунас.