Галоўны рэдактар Іосіф Сярэдзіч на пачатку суду зьвярнуся да судзьдзі з прозьбай пра перапынак, бо яго адвакат Гары Паганяйла не пасьпявае прыехаць з камандзіроўкі.

Сёньня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі павінна было адбыцца судовае паседжаньне па пазове Міністэрства інфармацыі аб спыненьні выхаду недзяржаўнай газэты «Народная воля». Паседжаньне афіцыйна мела статус «падрыхтоўчага».

Міністэрства інфармацыі тлумачыць, што рашэньне аб спыненьні выпуску «Народнай волі» прымаецца ў адпаведнасьці з падпунктам 2.2 пункту 2 артыкулу 51 закону Беларусі «Аб сродках масавай інфармацыі»: з-за вынясеньня рэдакцыі на працягу году двух і больш пісьмовых папярэджаньняў.

Пасяджэньне перанесенае на 17 траўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?