У ліцэі БДУ пачалася ўступная кампанія.

Як паведамілі ў прэс-службе БДУ, уступныя экзамены ў ліцэй пройдуць 15 і 22 мая. Усяго сёлета ў ліцэй БДУ запланавана прыняць у 10-ты клас 240 навучэнцаў, з якіх будуць сфарміраваныя 12 класаў па 20 чалавек.

Усяго для паступлення сёлета пададзена 1 тыс. 492 заявы. Найбольшая колькасць — у фізіка-матэматычныя класы — 723.

Конкурс на паступленне ў гэтыя класы складае 8,4 чалавекі на месца.
На паступленне ў хіміка-біялагічныя класы зарэгістраваліся 373 абітурыенты, у філалагічныя — 233, у грамадазнаўчыя — 163. Такім чынам, агульны конкурс склаў 6,1 чалавекі на месца. Гэта на 0,5 адзінкі вышэй за леташні паказчык.

Як паведамілі ў прэс-службе БДУ, у ліцэй маюць права паступаць навучэнцы, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі Беларусі і атрымалі сёлета агульную базавую адукацыю. Без папярэдніх іспытаў у ліцэй залічваюцца пераможцы рэспубліканскай алімпіяды з дыпломамі 1-й, 2-й і 3-й ступені гэтага года. У 2011 годзе такіх пераможцаў 28 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?