«Казаць сёння аб увядзенні мер у адказ Беларусі супраць ЕС не толькі дачасна, але і не канструктыўна» — так пракаментаваўпрэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных інфармацыю, распаўсюджаную 12 мая агенцтвамІнтерфакс-Запад са спасылкай на крыніцу ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
Паведамлялася, у прыватнасці, што ў выпадку ўвядзення Еўрасаюзам у дачыненні да Беларусі эканамічных санкцый беларускія ўлады ў адказ могуць прапанаваць паслам шэрагу дзяржаў ЕС пакінуць межы краіны, а таксама забараніць выезд за мяжу 200 прадстаўнікам апазіцыі.
«Асноўная пазіцыя беларускага боку заключаецца ў тым, што Беларусь і ЕС маюць магчымасць вярнуцца да нармальнага дыялогу, заснаванага на прынцыпах добрасуседства і ўзаемнай павагі», — заявіў Савіных. МЗС Беларусі, падкрэсліў ён, зыходзіць перш за ўсё з такой магчымасці і такой перспектывы.
У пасольстве Венгрыі, якая старшынствуе ў ЕС, інфармацыю, распаўсюджаную агенцтвам
Нагадаем, 12 мая Еўрапарламент заклікаў Еўракамісію, Савет ЕС і краіны — партнёры Еўрасаюза «пашырыць абмежавальныя меры ў дачыненні да беларускага рэжыму, у тым ліку ўвесці кропкавыя эканамічныя санкцыі супраць прадпрыемстваў, якія належаць дзяржаве», у сувязі з крымінальным пераследам фігурантаў справы аб масавых беспарадках 19 снежня, а таксама націскам на незалежныя СМІ.
Днём раней, 11 мая, вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла, што адзіным магчымым адказам Еўрасаюза на дзеянні Аляксандра Лукашэнкі з’яўляецца ўвядзенне жорсткіх санкцый у дачыненні да яго і прадстаўнікоў яго рэжыму.