Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларускую ўдзельніцу на «Еўрабачанні» «засудзілі». Пра гэта ён заявіў 13 мая ў час працоўнай паездкі па Віцебскай вобласці.
Выступ Настассі Віньнікавай яму спадабаўся. «Ну, малайчына! Супала ўсё: і паводзіны, і твар, і песня. Яна праспявала гімн Беларусі. Хто ж прапусціць гімн Беларусі? Таму ціснуць там, будуць ціснуць і тут», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Беларусь, прагназуе ён,
«будуць душыць па ўсіх напрамках, будуць душыць,як учора на «Еўрабачанні» гэтую дзяўчынку».
Другі паўфінал