Музей гісторыі Мінска адмовіў арганізатарам цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2011» у памяшканні.

 Фота Belarus Pressphoto support

Фота Belarus Pressphoto support

 Фота Belarus Pressphoto support

Фота Belarus Pressphoto support

 Фота Belarus Pressphoto support

Фота Belarus Pressphoto support

Літоўскія фатографы ў знак падтрымкі сваіх калег з Беларусі зладзілі сімвалічную акцыю. Яны сфатаграфаваліся, схаваўшы твары за альбомамі «Прэс-фота Беларусі 2010». «Мы не хаваем свае твары, мы хочам, каб фатаграфіі мелі права “казаць”», — пішуць удзельнікі суполкі Belarus Pressphoto support у фэйсбуку.

13 мая ў Мінску Вільні пройдуць цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў нацыянальных конкурсаў прэс-фатаграфіі. У літоўскай сталіцы ўрачыстасці ўжо 15 год ладзіць Клуб прэс-фатаграфіі Літвы. Сёння цырымонія пройдзе ў гарадской ратушы. У Беларусі незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ладзіцца другі год. І сёлета яго пераможцаў будуць узнагароджваць пад адкрытым небам. Першапачаткова цырымонію ўзнагароджання пераможцаў конкурсу і дэманстрацыю работ пераможцаў планавалася правесці ў Музеі гісторыі Мінска. Аднак кіраўніцтва ўстановы, азнаёміўшыся з працамі пераможцаў, было «здзіўлена нізкім эстэтычным узроўнем здымкаў пераможцаў» і адмовіла ў памяшканні. Таму мерапрыемства пройдзе ва ўнутраным двары фотастудыі «Знята».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?