Аляксандар Лукашэнка абвяргае папрокі ў тым, што кіраўніцтва краіны нібыта не зацікаўлена ў разьвіцьці прыватнага сэктару эканомікі.

«Толькі хворыя людзі могуць казаць, што прэзыдэнту прыватнік не патрэбны», — адзначыў кіраўнік дзяржавы ў пятніцу ў часе рабочай паездкі ў Віцебскую вобласьць, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

«Што цябе падсьцёбваць? Гэта твая жыцьцё, твой хлеб», — заявіў А.Лукашэнка ў размове з кіраўніком аграхолдынгу «Славянскі Вялес».

«Мая справа — толькі забясьпечыць правы чалавека, правы кіраўніка холдынгу, — сказаў Лукашэнка. — Я мару займацца толькі правамі чалавека, каб чалавек атрымліваў нармальную зарплату, каб ніхто не прыйшоў і не сказаў: «Вось гэта мне падабаецца, і таму аддай!» — як гэта бывае ў нашых суседзяў», — сказаў ён. «Але ў нас гэтага, быццам бы, няма», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?