Вызначыўся першы фіналіст 75-ага першынства свету па хакеі.
У Братыславе высвятлялі адносіны Чэхія і Швецыя.

Чэхі былі дзейснымі чэмпіёнамі свету, але пасля гульні ім давялося скласці гэтыя паўнамоцтвы. Шведы апынуліся мацней з лікам — 5:2.

У складзе пераможцаў гуляе двое мінскіх дынамаўцаў — Давід Петрашак і Даніэль Фенхольм.

Апошні раз чэмпіёнамі свету шведы былі ў 2006 годзе ў Рызе. У другім паўфінале сёння ўвечары сустрэнуцца Расія і Фінляндыя. Фінал адбудзецца ў нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?