Грамадства66

Працэс Някляева. Дзень сёмы

Працяг судовага працэса над экс-кандыдатамі ў прэзідэнты Уладзімірам Някляевым і Віталём Рымашэўскім, а таксама Аляксандрам Фядутам, Андрэем Дзмітрыевым, Сяргеем Вазняком, Настай Палажанкай.

Працяг судовага працэса над экс-кандыдатамі ў прэзідэнты Уладзімірам Някляевым і Віталём Рымашэўскім, а таксама Аляксандрам Фядутам, Андрэем Дзмітрыевым, Сяргеем Вазняком, Настай Палажанкай.

Працэс Някляева. Дзень шосты. Людзі ў чорным ударылі некалькі разоў яго нагамі у жывот

15:35

Чытанне матэрыялаў справы скончанае. Суддзя абвясціла перапынак да 10:00 16 мая.

15:30

Дзяржаўны абвінаваўца зараз гартае апошні — 29-ы том крымінальнай справы.

15:15

Пракурор дайшоў ужо да 23 тома. Справа ў тым, што зараз ён проста прагортвае матэрыялы, якія датычаць дзейнасці кампаніі «Гавары праўду». Крымінальная справа менавіта ў гэтай частцы спыненая, таму дзяржаўны абвінаваўца іх не агучвае, да судовага разбіральніцтва яны дачынення не маюць

15:02

Перайшлі да 17-га тома справы (усяго 29).

14:52

Адвакатка Насты Палажанкі папрасіла пракурора зачытаць прыгавор Палажанцы, вынесены за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Пракурор адмовілася і прапанаваў зачытаць самой адкакатцы. Яна зачытала.

Зараз апытвае сваю паабаронную размова тычыцца набыцця ён спальных мяшкоў.

14:41

Суддзя Жанна Жукоўская зрабіла заўвагу Дзмітрыеву і Вазняку. На яе думку, адзін нешта ўвесь час піша, а другі чытае.

«Можа вы адкладзеце сваю тэхніку і на пасяджэнні папрысутнічаеце?» «Я канспектую», — адказаў Дзмітрыеў.

14:15—14:36

Пракурор (хто прызабыў — Андрэй Кажэўнікаў) перайшоў да 14-га тома. Яго пракурор прагартаў хутка, зараз перайшоў да 15-га тома.

Пракурор на просьбу адвакаткі Н. Палажанкі зачытаў з 15 тома справы звароты адвакаткі і самой Палажанкі аб складанасцях сустрэчы адвакаткі і Палажанкі падчас утрымання апошняй у СІЗА КДБ.

Дайшлі да тэлефонных размоваў Палажанкі. Адвакатка запатрабавала ад пракурора зачытаць дакумент, дзе б утрымлівалася абаснаванне праслухоўвання.

14:05

Працэс аднавіўся. Адвакат Някляева падаў хадайніцтва аб допыце сведкі Міхася Пашкевіча, які ў штабе Някляева праводзіў перамовы з МУС, КДБ і Мінгарвыканкамам. Суддзя на месцы пастанавіла адмовіць у задавальненні хадайніцтва.

Зараз пракурор будзе агалошваць матэрыялы 13 тома справы. У ім сабраныя матэрыялы, датычныя стратаў установаў і прадпрыемстваў з праспекта Незалежнасці, якія яны панеслі ў выніку правядзення масавай акцыі пратэсту вечарам 19 снежня 2010.

12:53

Абвешчаны перапынак да 14:00.

12:49

У матэрыялах справы Рымашэўскага ёсць размова Статкевіча, Уса, Саннікава, Халіп з кіраўніком мінскай ДАІ падпалкоўнікам Карзюком. Статкевіч і Рымашэўскі заклікалі падпалкоўніка гарантаваць бяспеку людзей, дазволіць ім прайсці па праспекце. Ус некалькі разоў запрашаў Карзюка ісці разам з дэманстрантамі. «З намі генералам будзеш» — заявіў ён. Пакуль вяліся перамовы, дэманстранты самавольна выйшлі на праезжую частку.

12:22

Пракурор закончыў чытаць тэлефонныя размовы Дзмітрыева. Заўвага адваката, што праслухоўванне было незаконным, засталася без увагі.

12-ты том. Матэрыялы, што тычацца Віталя Рымашэўскага.

Пракурор зачытаў характарыстыкі на Віталя Рымашэўскага, пратаколы ператрусаў і аглядаў.

12:15

Тэлефонныя размовы Дзмітрыева ў асноўным датычаць затрыманняў актывістаў напярэдадні Плошчы, фальсіфікацый, парушэнняў выбарчага заканадаўства. Гэта перамовы з актывістамі і кіраўніцтвам штаба, прадстаўнікамі іншых штабоў, журналістамі.

11:37

Пракурор пачынае чытаць раздрукоўкі тэлефонных размоваў Дзмітрыева, якія адбываліся непасрэдна перад днём выбараў. У размовах некалькі разоў згадваюцца назіральнікі АБСЕ і факты фальсіфікацыі выбараў.

Сярод размоваў, далучаных да справы, пракурор угледзеў такія, якія назваў «не маючыя дачынення да справы». Зараз працягвае чытанне раздруковак.

Размовы чытаюцца хутка і невыразна, нават у першых шэрагах можна разабраць толькі ўрыўкі. Палажанка жартуе: «Лепш бы чытаў ужо пра сябе».

11:32

Больш сведак на сёння няма. Пракурор чытае 11-ты том справы (усяго 29). Гэты том тычыць Андрэя Дзмітрыева.

11:19

Наступная сведка — Дар’я Бахар з Наваградка. Яна прыехала ў Мінск 18 снежня для ўдзелу ў мірнай акцыі. Начавала ў той кватэры, што і Ваўчок і Казаком.

10:56

Наступны сведка — Юры Казак, прадпрымальнік з Наваградка. Ён начаваў у той жа кватэры, што і Ваўчок. Начлег таксама дапамагла Наста Палажанка.

Казак кажа, што рашэнне прыехаць на Плошчу прыняў самастойна.

10:40

Сакратарка прывяла наступнага сведку — Сяргея Ваўчка. Ён прадпрымальнік, падчас выбарчай кампаніі агітаваў за Рымашэўскага. Гаворыць, што распаўсюджваў улёткі ад імя Рымашэўскага з заклікам прыйсці на Плошчу, але грошы не атрымоўваў. 19 снежня ён удзельнічаў у дэманстрацыі. У Мінск прыехаў 18 снежня, гаворыць, што кватэру для начлега дапамагла знайсці Наста Палажанка. паводле Ваўчка, у той кватэры начавала каля 7 чалавек.

10:37

Сведка адмовілася ад давання паказанняў.

10:28

Абвешчаны перапынак на 5 хвілін.

10:23

Міліцыянты прывялі ў залу наступную сведку — Анастасію Чэкан. Гэта знаёмая Вазняка, якая жыла ў спаленай кватэры. Яна праходзіць абвінавачанай па справе падпалу. Сведка просіць дапытаць яе ў закрытым рэжыме.

10:16

Сведка Дзмітрый Брынза адмовіўся даваць паказанні. Пракурор прапанаваў зачытаць яго паказанні, дадзеныя падчас следства, але супраць запратэставалі адвакаты, і суддзя абвясціла 5-хвілінны перапынак.

Брынза абвінавачваецца ў падпале кватэры ў якой, паводле версіі абвінавачвання, Вазняк захоўваў вялікую суму грошай, ад каторай пазней адмовіўся.

Сведка паўторна адмовіўся сведчыць па справе Вазняка. Яго паказанні пракурору зачытаныя не будуць.

10:05

Працэс аднавіўся. Слова адразу ўзяў Някляеў. Нагадаў суддзі аб 16-й гадавіне рэферэндуму па пытанні дзяржаўнай мовы, які адбыўся 14 траўня 1995 г. «Толькі па прычыне такога рэферэндуму я маю прычыны не давяраць сённяшняй уладзе»,- сказаў Някляеў.

У залу суда прывялі сведку па справе Сяргея Вазняка наконт ілжэсведчання. Той у кайданках, з аховай, бо ўтрымліваецца пад вартай па іншай справе.

9:48

Пачынаюць запускаць у залу суда.

***

За ўдзел у «Плошчы» асуджана ўжо 22 чалавекі і ў суботу і панядзелак будзе вынесены прысуд васьмі чалавекам:

за ўдзел у масавых беспарадках Васіль Парфянкоў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму; Аляксандр Атрошчанкаў — да чатырох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму; Мікіта Ліхавід — да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі, Дзмітрый Новік і Аляксандр Малчанаў — да трох з паловай і трох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму адпаведна; грамадзяне РФ Арцём Брэус і Іван Гапонаў — да штрафу ў 300 базавых велічыняў (10,5 млн. рублёў) кожны; Дзмітрый Мядзведзь — да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Алесь Кіркевіч асуджаны на 4 гады зняволення, Павел Вінаградаў — на 4 гады, Андрэй Пратасеня — 3 гады, Зміцер Дрозд — на 3 гады, Уладзімір Хамічэнка — 3 гады.

Уладзімір Лобан асуджаны да 3 год пазбаўлення волі, Андрэй Федаркевіч — да 3,5, Яўген Сакрэт — да 3, Сяргей Казакоў — да 3, Дзмітрый Даронін — да 3,5 гадоў у калоніі агульнага рэжыму, Віталь Мацукевіч — да 3 гадоў калоніі строга рэжыму.

За падрыхтоўку дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак (арт. 342), на 2 гады калоніі агульнага рэжыму быў асуджаны каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка.

Апроч таго, за злоснае хуліганства былі таксама асуджаныя Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў — на два і чатыры гады пазбаўлення волі адпаведна. Іх затрымалі 18 снежня, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.

***

Сёння, а 16-й гадзіне будзе вынесены прысуд экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву (пракурор запатрабаваў асудзіць яго да сямі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму) і шараговым удзельнікам акцыі: Фёдару Мірзаянаву, Алегу Гнедчыку, Іллю Васілевічу, Уладзіміру Яроменку.

У панядзелак, 16 мая, будзе вынесены прысуд кіраўніку штаба Віталя Рымашэўскага Паўлу Севярынцу (пракурор запатрабаваў асудзіць яго тры гады хіміі), журналістцы, жонцы Андрэя Саннікава Ірыне Халіп (два гады абмежавання волі з адтэрміноўкай), кіраўніка штаба Міколы Статкевіча Сяргею Марцалеву.

У Мінску працягваецца таксама працэс над экс-кандыдатамі ў прэзідэнты Міколам Статкевічам і Дзмітрыем Усам, а таксама шараговымі ўдзельнікамі акцыі Андрэем Пазняком, Аляксандрам Класкоўскім-малодшым, Аляксандрам Квяткевічам, Арцёмам Грыбковым, Дзмітрыем Буланавым.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Усе навіны →
Усе навіны

У спіс забароненых прафесій для асуджаных за палітыку дадалі яшчэ адну3

Легендарны гімнаст Іван Іванкоў нечакана з'явіўся ў Мінску пасля доўгіх гадоў у ЗША і засумаваў па «вялікасці СССР»23

У цэнтры Гродна будуюць новы квартал. Але замест сучаснай архітэктуры — звычайныя панэлькі, як у спальніках8

«Вінаваты больш за ўсіх». Доктар, які пастаўляў кетамін акцёру Мэцью Пэры, атрымаў 2,5 гады турмы

«Не магу сказаць, што атрымаецца». Трамп хваліць перамовы Уіткафа ў Крамлі, але не ўпэўнены ў іх поспеху5

Учора аэрапорт у Вільні закрываўся двойчы

Пажылым карэйцам купляюць «робатаў-унукаў» — каб дапамагчы справіцца з адзінотай5

Нарвегія будуе самы доўгі і глыбокі падводны аўтамабільны тунэль у свеце1

Уіткаф і Кушнер далажылі Трампу пра «прадуктыўную» сустрэчу з Пуціным7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць