Супрацоўнікі КДБ спынілі незаконны канал пастаўкі з Расіі ў Беларусь малагабарытных відэа- і аўдыязапісваючых устройстваў, замаскіраваных пад бытавыя прадметы,
паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязей КДК Беларусі.

У пастаўцы падазраюцца тры мінскія прадпрымальнікі. У час вобыску ў іх канфіскавана больш як 50 адзінак відэа- і аўдыязапісваючай апаратуры, а таксама радыёперадаючыя ўстройствы. Усё гэта прызначалася для незаконнага збору інфармацыі аб прыватным жыцці беларусаў пры дапамозе скрытнага вядзення запісу.

У дачыненні мінчан заведзена крымінальная справа па арт. 376 «Незаконны выраб, набыццё або збыт сродкаў для тайнага атрымання інфармацыі» КК Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?