Пісьменніца Святлана Алексіевіч стала лаўрэткай прэміі імя знакамітага журналіста Рышарда Капусцінскага за кнігу "У вайны не жаночае аблічча", конкурсу, што праводзіўся сёлета ў другі раз, паведамляе Rzeczpospolita

Зборнік складаецца з успамінаў пра Другую сусветную (Вялікую Айчынную) вайну вачыма жанчыны: у арыгінале на расійскай, беларускай, украінскай мовах. Жанчыны служылі медсёстрамі, лётчыцамі, танкісткамі, былі снайперкамі, працавалі ў тыле.

***

Прэмія Рышарда Капусцінскага была ўручана ў пятніцу вечарам ў Польскім Тэатры ў Варшаве.

Аўтарка атрымала прэмію 50 тыс. злотых, а аўтар перакладу на польскую мову Ежы Чэх -- 15 тыс. злотых.

Сярод фіналістаў былі Войцех Гурэцкі з кнігай "Тост за продкаў" пра Азербайджан, Грузію і Арменію, Хло Хупер -- аўтар кнігі "Смерць Камерана Думаджы", Пітэр Фроберг Ідлінг -- "Усмешка Пол Пота" ды інш.

Узнагароду атрымліваюць найбольш вартасныя рэпарцёрскія кнігі. Фундатарамі прэміі з’яўляюцца ўлады горада Варшава, суарганізатарам – "Gazeta Wyborcza", а ганаровым патронам – Аліцыя Капусьціньска, удава пісьменніка і журналіста.

Першым лаўрэатам прэміі ў мінулым годзе стаў французскі журналіст і ваенны карэспандэнт Жан Хацфельд за кнігу "Стратэгія антылоп" у перакладзе Яцэка Гішчака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?