Вытворчасць свініны ў Беларусі за 2011–2015 гады ў жывой вазе ўзрасце больш чым у 1,5 разу да 630 тыс.т у год.
Гэта прадугледжана рэспубліканскай праграмай рэканструкцыі, тэхнічнага перааснашчэння і будаўніцтва комплексаў па вырошчванні свіней у 2011–2015 гадах, зацверджанай пастановай Савета міністраў ад 5 мая 2011 г. № 568, паведаміла прэс-служба ўрада.

Мэтай праграмы з’яўляецца павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці і павышэнне эфектыўнасці працы галіны свінагадоўлі, а таксама забеспячэнне насельніцтва і перапрацоўчай прамысловасці высакаякаснай свінінай пры ўстойлівым развіцці рынку.

Падчас рэалізацыі праграмы плануецца пабудаваць 72 комплексы па вырошчванні свіней з закончаным цыклам вытворчасці, а таксама 38 рэпрадуктарных цэхаў на дзейных комплексах. Будуць таксама ўзведзеныя пяць племянных заводаў па развядзенні свіней мясных парод сусветнай селекцыі і шасці племянных рэпрадуктараў першага парадку. Пры поўным асваенні магутнасцяў новых комплексаў да 2018 года вытворчасць свіней у жывой вазе павінна дасягнуць 650 тыс. т у год. Рэканструкцыя і тэхпераўзбраенне запланаваныя таксама на ўсіх 107 дзейных свінакомплексах.

Усяго ў рэканструкцыю, тэхперааснашчэнне і будаўніцтва комплексаў па вырошчванні свіней за пяцігодку будзе ўкладзена больш за Br10 трлн. З гэтай сумы амаль 9,9 трлн. рублёў — гэта сродкі банкаў прыватнай формы ўласнасці, інвестараў і замежныя крэдытныя лініі, 103,3 млрд. — уласныя сродкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?