У Мінску сёння названы пераможцы IX Рэспубліканскага конкурсу прадуктаў харчавання "Прадукт года-2006". Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня аргкамітэта конкурсу Ігар Данілаў, у бягучым годзе журы вызначала лепшыя харчовыя тавары па 63 намінацыях у трох катэгорыях - айчынная марка, расійская і імпартная.

Лідэрамі сталі многія вядомыя беларускія прадукты харчавання. Напрыклад, першыя месцы ў сваіх намінацыях прысуджаны хлебу "Нарачанскі", шакаладным цукеркам і шакаладу плітачнаму "Камунарка", пячэнню "Слодыч", дзіцячаму харчаванню "Тонус", марожанаму "Каштан" і "Топ", малаку "Савушкін прадукт", сыру "Кобрынскія сыры", каўбасным і пельменным вырабам Ваўкавыскага мясакамбіната, мясу птушкі "Пятруха" і "Фабрыка здароўя", яйкам "Першай Мінскай птушкафабрыкі", муцэ "Лідская" і г.д.

Паводле слоў Ігара Данілава, беларускія спажыўцы з году ў год аддаюць перавагу айчынным маркам і брэндам. Ужо не першы год сярод лідэраў - хлеб "Нарачанскі", мінеральная вада "Дарыда", марожанае "Каштан", шакалад фабрык "Камунарка" і "Спартак", пячэнне "Слодыч", пельмені "Ваўкавыскія" і інш.

Ігар Данілаў адзначыў, што даследаванне праводзілася па ўсіх рэгіёнах Беларусі, сярод розных прадстаўнікоў сацыяльных слаёў грамадства, каб забяспечыць максімальную незалежнасць і аб’ектыўнасць яго вынікаў. У экспертны савет увайшлі прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў харчовай сферы, вучоныя, палітыкі, спартсмены, вядомыя людзі Беларусі, якія прапагандуюць і прытрымліваюцца здаровага ладу жыцця.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?