Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) перанесла акцыю «Салаўіныя вечары» з 14 мая на 21 мая.
Як растлумачыў БелаПАН спецыяліст па экалагічнай адукацыі арганізацыі Руслан Шайкін, гэта «звязана з тым, што салаўі прыляцелі пазней, чым у мінулыя гады, і спяваюць неахвотна». Апрача таго, эколаг не выключыў, што колькасць гэтых птушак у горадзе значна зменшылася.
Шайкін паведаміў, што прычынай больш позняга прылёту салаўёў у Беларусь, магчыма, з’яўляецца пахаладанне ў пачатку мая. «За апошняе дзесяцігоддзе гэта, хутчэй за ўсё, самы позні прылёт салаўёў у краіну», — сказаў ён. Паводле звестак арнітолагаў, у
Падчас акцыі АПБ арганізуе назіральныя пляцоўкі, на якіх усе ахвотныя змогуць паслухаць салаўёў і па магчымасці паназіраць за імі.
Пляцоўкі будуць працаваць 21 мая ў Цэнтральным батанічным садзе і Мінскім заапарку.
Апрача знаёмства з салаўём, аматары прыроды змогуць пагутарыць са спецыялістамі АПБ, арнітолагамі і валанцёрамі. З дапамогай бінокляў і падзорных труб можна будзе паназіраць і за іншымі відамі птушак.
У Мінску акцыя праходзіць пры падтрымцы Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва.
Вынікам «салаўіных вечароў» у Мінску будзе распрацоўка «салаўінай карты».
Паўдзельнічаць у яе складанні можа кожны ахвотны жадаючы. Для гэтага неабходна, пачуўшы выпадкова ці ўбачыўшы салаўя, пазваніць у АПБ і паведаміць пра месцазнаходжанне пеўчай птушкі па тэлефонах: 8 017 263 06 13, 8 017 263 01 30, velcom 8 029 101 68 87, МТС 8 029 223 06 13 або адправіць