Мінэканомікі Беларусі сваёй пастановай N66 ад 27 красавіка зацвердзіла новы пералік харчовых тавараў, на якія захоўваюцца абмежаванні гандлёвай надбаўкі (з улікам аптовай).

У адпаведнасці з пастановай, тэкстам якой валодае агенцтва "Інтэрфакс-Захад", гэты пералік істотна скарочаны ў параўнанні з раней дзеючым (з верасня 2008 года).

Так, у новы пералік тавараў, на якія распаўсюджваюцца абмежаванні па гандлёвай надбаўцы, не ўвайшлі:

вараныя каўбасныя вырабы (у тым ліку сасіскі, сардэлькі, крывяныя і ліверныя кілбасы), вэнджаніна і паўвэнджаная каўбаса, мясныя субпрадукты, кісламалочныя прадукты (акрамя кефіру), вяршкі, тварожныя вырабы, сыры, іншыя малочныя прадукты.

Таксама з пераліку выключаны цукар, рыба, рыбныя кансервы, цытрусавыя, бананы.

Акрамя таго, у новай пастанове істотна скарэктаваныя пазіцыі, паводле якіх дзеянне гандлёвых надбавак захоўваецца. Так, раней гандлёвыя надбаўкі распаўсюджваліся на пазіцыю "хлеб і хлебабулачныя вырабы". У новай рэдакцыі гэтая пазіцыя выглядае як "хлеб жытні і жытна-пшанічны, батоны і хлябцы з пшанічнай мукі нясдобныя вагой 300 грамаў і больш, што адпавядае зацверджанай у красавіку пазіцыі ў пераліку сацыяльна-значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца Мінэканомікі. Гэта значыць, у адносінах астатніх хлебабулачных вырабаў зараз знятыя ўсе абмежаванні па цэнаўтварэнні. Раней ўстанаўлівалася гандлёвая надбаўка на мясныя паўфабрыкаты.

Зараз ўдакладняецца, што гандлёвая надбаўка падыходзіць толькі да буйнакавалкавых паўфабрыкатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?