У гадавіну рэфэрэндуму 14 траўня менскія маладафронтаўцы зьбіраліся вывесіць нацыянальны сьцяг насупраць Нацыянальнае Бібліятэкі. Затрыманы намесьнік старшыні МФ Мікалай Дземідзенка.
Пра гэта паведамілі паплечнікі Мікалая, якім удалося зьбегчы ад міліцыянтаў.
Цяпер Мікалай Дземідзенка знаходзіцца ў Першамайскім РУУС г. Менска. Маладафронтаўцы выказваюць засцярогу, што Мікалай можа патрапіць на «суткі» — адміністрацыйны арышт.