На «Еўрабачанні» перамог азербайджанскі поп + ролік35
Дуэт Эль і Нікі з кампазіцыяй Running Scared.
Дуэт Эль і Нікі з кампазіцыяй Running Scared.
Спевакі з Азербайджана Нігяр Джамалы і Эльдар Гасымаў упершыню ў гісторыі конкурсу сталі пераможцамі «Еўрабачання». Другое месца заняў спявак-піяніст з Італіі. А трэцяе месца здабыў спявак са Швецыі — скандынаўская копія расійскага Вараб’ёва.
Першыя месцы ўзялі пераважна чыстыя поп-кампазіцыі, без аніякіх эксперыментаў.
Аляксей Вараб’ёў з Расіі стаў толькі 16-м, прычым ніводная з краін не паставіла яго на першае месца, у тым ліку і Беларусь, якая раней заўжды аддавала Расіі найвышэйшы бал (выняткам быў суродзіч з Нарвегіі Рыбак).
Беларусы на «Еўрабачанні» прагаласавалі за Грузію, Украіну і Нямеччыну. Азербайджан заняў ніжэйшую пазіцыю.