Скончыўся чэмпіянат Партугаліі па футболе. Задоўга да ягонага заканчэння чэмпіёнам краіны стаў «Порту», які ўзначальвае 33-гадовы спецыяліст Андрэ Вілаш-Боаш. Але з якім вынікам!

У 30 гульнях «Порту» атрымаў 27 перамогаў і тры матчы згуляў унічыю. У клуба няма ніводнай паразы.

Гэта 25-ты тытул у гісторыі клуба, а прайсці чэмпіянат без паразаў і стаць чэмпіёнам удавалася толькі ў 1973 г. «Бенфіцы» з легендарным Эйсэбіё, дадае Спорт-Экспресс.

Выпадкова ці не, але на наступны год, у 1974 г., у краіне здарылася Рэвалюцыя гваздзікоў.

Сезон для «Порту» яшчэ не скончыўся. У сераду ім давядзецца згуляць у Дубліне ў фінале Лігі Еўропы са сваімі землякамі з «Брагі», а потым яшчэ пройдзе і матч фіналу Кубка Партугаліі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?