Найбуйнейшая кампанія Лівіі спыняе здабычу нафты да заканчэння вайны і сыходу Кадафі

Найбуйнейшая ў Лівіі нафтаздабываючая кампанія Arab Gulf Oil Company вырашыла спыніць здабычу нафты да заканчэння ваенных дзеянняў у краіне, паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на дырэктара па інфармацыі кампаніі Абдэлджаліля Мухамеда Мэйуфа.

Рашэнне, верагодна, распаўсюдзіцца на ўсе нафтаздабываючыя аб’екты кампаніі ў краіне.
Прыпыненне здабычы адбываецца з-за засцярог з нагоды новых абстрэлаў падраздзяленняў Муамара Кадафі, растлумачыў дырэктар.

4 красавіка ракетны абстрэл з боку войскаў Кадафі моцна пашкодзіў нафтаперагонную станцыю і іншыя будынкі кампаніі ў горадзе Месла на паўднёвым усходзе краіны. Яшчэ адна нафтаперапампоўваючая станцыя, што вядзе ў порт Табрук, была таксама атакаваная.

«Мы не можам ставіць войска вакол кожнага нафтавага поля. Аднаўленне вытворчасці залежыць ад ваеннай аперацыі і ад сыходу Кадафі», — сказаў Мэйуф.

Мэтай аперацыі Паўночнаатлантычнага альянсу з’яўляецца, як заяўляюць у НАТО, забеспячэнне эмбарга на пастаўкі зброі, беспалётнай зоны і мер па абароне цывільнага насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?