Гурт, чые канцэрты фактычна забаранілі ў Беларусі, сабраў аншлаг у сталіцы Літвы.

 За гадзіну да канцэрту «Ляпісаў» у Вільні каля клуба «Прапаганда» сабраліся сотні чалавек.

 На канцэрт «Ляпісаў» у Вільні можна было паўдзельнічаць у кампаніі за адмену візаў.

На канцэрт «Ляпісаў» у Вільні можна было паўдзельнічаць у кампаніі за адмену візаў.

 «Ляпіс Трубяцкой» у клубе віленскім клубе «Прапаганда». Фота Delfi.lt

 З першых песень «Ляпісаў» над натоўпам узвіліся бел-чырвона-белыя сцягі. Фота Delfi.lt

З першых песень «Ляпісаў» над натоўпам узвіліся бел-чырвона-белыя сцягі. Фота Delfi.lt

Хто б мог падумаць у часы, калі N.R.M. пачаў збіраць поўныя залы ў Мінску, што на канцэртах «Ляпіса Трубяцкога», з яго блазнаватымі песенькамі «Ау» і «Ты кінула», будзе гучаць беларуская мова, а над натоўпам будуць лунаць бел-чырвона-белыя сцягі? Што гурт Сяргея Міхалка будзе выступаць у Вільні пры падтрымцы навучальнай установы ў выгнанні, маючы і ўласны статус забароненага на радзіме? Але факт застаецца фактам — 14 мая «Ляпісы» адыгралі канцэрт для студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту, сабраўшы поўную залу клуба «Прапаганда».

Канцэрт быў арганізаваны ЕГУ. Дапамаглі ў арганізацыі таксама МГА «ЗБС» “Бацькаўшчына» і грамадская кампанія «Будзьма беларусамі». Трапіць на выступ «Ляпісаў» можна было па запрашальніках. Пераважную колькасць гасцей складалі студэнты.

З імправізаванай VIP-ложы за дзеяй назірала кіраўніцтва ўніверсітэта, а таксама міністр адукацыі Літвы. Апошні не доўга сядзеў у прэзідыуме і неўзабаве пайшоў танчыць.

Перад пачаткам каля ўваходу ў клуб сабраўся ладны натоўп. Усяго на канцэрт раздалі больш за паўтысячы запрашальнікаў. На стаянцы прысутнічалі аўто з беларускімі нумарамі, над адным з мікраўтобусаў з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

Трапіўшы ў сярэдзіну, можна было набыць выданні рэдакцыі часопіса «ARCHE», атрымаць саколку з выявай арганізацыі Belarus Watch у межах кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!», або проста папіць смачнага піва.

Сам канцэрт чымсьці нагадаў леташні выступ «Ляпісаў» на Басовішчы. Было гэтак жа весела і горача. З першых песень над натоўпам узвіліся бел-чырвона-белыя сцягі.
Пазней да іх далучылася сімволіка ЕГУ, а някляўцы разгарнулі расцяжку свайго кандыдата. Магчыма, не хапала кандыцыянера і трошкі лепшага гуку, але абазнаныя людзі казалі, што ад залы былога Палаца прафсаюзаў іншага чакаць не даводзіцца. Ды, падаецца, такія нюансы хвалявалі адзінкі, большасць жа ніяк не хацела адпускаць музыкаў. Напрыканцы затанчылі нават аматары піва, што слухалі канцэрт уздоўж барнай стойкі.

Развітваліся музыкі з Вільняй ненадоўга —10 чэрвеня ў тым жа клубе «Прапаганда» адбудзецца адкрыты канцэрт «Ляпіса Трубяцкога».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?