McDonald's збіраецца змяніць сістэму прыняцця заказаў у сваіх рэстаранах у Еўропе, паведаміў прэзідэнт кампаніі ў ЕС Стыў Істэрбрук у інтэрв'ю Financial Times.

Паводле Істэрбрука, сістэма заказаў ў McDonalds не мянялася на працягу 30 або 40 гадоў.

Галоўнай мэтай стане максімальнае спрашчэнне працэсу заказу ежы ў рэстаранах. У найбліжэйшай будучыні McDonald's абсталюе свае ўстановы адмысловымі тэрміналамі з тачскрынам, якія дазволяць наведнікам самастойна здзяйсняць заказ без удзелу касіраў.

Побач з тэрміналам будзе ўстаноўлена прылада для аплаты, з дапамогай якой кліенты змогуць аплаціць свой ​​заказ, выкарыстоўваючы банкаўскую карту.

Мяркуецца, што такім чынам сярэдні час, выдаткаваны на прыняцце замовы, скароціцца секунды на чатыры. Для еўрапейскіх рэстаранаў McDonald's, якія абслугоўваюць да 2 млн наведвальнікаў штодня, гэта істотнае змяненне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?