Усяго за 14—15 мая ў ДТЗ загінула 9 чалавек. Затрымана 366 нецвярозых кіроўцаў.

 Аварыя ў Магілёве забрала жыцці трох маладых чалавек. Фота gai.mogilev.by

Паблізу вёскі Паськова Горка Старадарожскага раёна Мінскай вобласці 14 мая ў 14.50 21-гадовы жыхар райцэнтра, кіруючы аўтамашынай «Таёта», ва ўмовах дажджу не справіўся з кіраваннем. У выніку аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамашынай «ГАЗ-3309», за рулём якой знаходзіўся 48-гадовы жыхар Гародні. Кіроўца легкавога аўтамабіля і якія ехалі з ім 17-гадовы і 18-гадовыя студэнты, таксама жыхары Старых Дарог, загінулі на месцы здарэння. Кіроўца грузавіка змешчаны ў бальніцу. Ён быў прышпілены рамянём бяспекі, што выратавала яму жыццё.

15 мая ў Магілёве ў 2.25 аўтамабіль «Хонда», якім кіраваў 23-гадовы вадзіцель, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з «Мэрсэдэсам». У выніку вадзіцель, а таксама 23-гадовы і 24-гадовы пасажыры былі змешчаны ў бальніцу. Яшчэ двое пасажыраў, 1988 і 1989 г. н., загінулі на месцы здарэння. Усе яны — мясцовыя жыхары.

14-15 мая на тэрыторыі Беларусі зарэгістравана 530 дарожна-транспартных здарэнняў. У 40 ДТЗ дзевяць чалавек загінулі і 48 — атрымалі раненні. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення затрыманы 366 вадзіцеляў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?