Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яму патэлефанаваў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў і прапанаваў дапамогу памера $6 мільярдаў. Гэта суправаджалася доўгай прамовай пра перспектывы беларускай эканомікі.

А вось на сайце прэзідэнта Расіі з’явілася сціслая інфармацыя:

«Тэлефонная гутарка з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі актуальныя пытанні інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Мытнага саюза ЕўрАзЭС і Адзінай эканамічнай прасторы Расіі, Беларусі і Казахстана, а таксама абмяняліся меркаваннямі па ключавых тэмах двухбаковай павесткі дня»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?