Суд над ваўкавыскім прадпрымальнікам Міколам Аўтуховічам, абвінавачаным ва ўхіленьні ад cплаты падаткаў, што мусіў пачацца 9 лютага, перанесены на няпэўны тэрмін. Прычына — зьнікненьне з-пад хатняга арышту Аўтуховіча. Пра яго месцазнаходжаньне ня ведаюць ні адвакат, ні жонка Алена. Яе, аднак, дапыталі супрацоўнікі Ваўкавыскага РУУС.

Мікола Аўтуховіч зьнік, пакінуўшы адкрыты ліст да генпракурора Пятра Міклашэвіча. У лісьце ён паведамляе, што здымае зь сябе ўсе абавязкі па знаходжаньні пад хатнім арыштам у сувязі зь незаконным ціскам на яго сям’ю. У выпадку, калі да 23 лютага крымінальная справа у дачыненьні да яго не прыпыніцца і суд ня вынясе законнага рашэньня, М.Аўтуховіч абяцае перадаць суду, прэзыдэнту і СМІ, у тым ліку замежным, інфармацыю, якая будзе сьведчыць на яго карысьць, і выкрыць незаконныя дзеяньні чыноўнікаў, што «на замову тры гады «душылі» прадпрымальніка. Сп.Аўтуховіч таксама падкрэсьліў, што не зьбіраецца пакідаць Беларусь.

14 лютага адбылося паўторнае судовае паседжаньне. Судзьдзя Рачынскі, паводле адвакаткі Аўтуховіча Галіны Івановай, прыпыніў крымінальную справу на час пошукавых мерапрыемстваў, адмовіўшыся весьці справу Юр’я Лявонава, былога дырэктара «Ніка-транс», асобна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?