Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы 2–7 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4–10°С, днём плюс 20–25°С, у паўднёва-заходніх раёнах да плюс 27°С.

У Мінску 19 мая без ападкаў. Вецер няўстойлівы 2–7 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–8°С, днём плюс 22–24°С.

У наступныя двое сутак, 20 і 21 мая, па краіне пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 4–9 м/с, днём у асобных раёнах пры навальніках парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8–15°С, днём ад плюс 20°С па поўначы да плюс 29°С па поўдні Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?